Званне яшчэ ў 2019 годзе было пасмяротна прысвоенае Кандрацію і Ганне Лакоткам з Беларусі. У гады Другой сусветнай яны хавалі ў сябе шасцярых габрэяў.
Узнагароды былі ўручаныя Панцялею Лакотку — сыну праведнікаў, які спецыяльна прыехаў у Ізраіль.
Па традыцыі, ён таксама запаліў Вечны агонь у Зале памяці «Яд Вашэм».