Паводле матэрыялаў абвінавачвання, Дзмітрый 31 студзеня 2022 года патэлефанаваў на лінію «102» і «падчас размовы з дзяжурным супрацоўнікам міліцыі дапусціў выказванні ў непрыстойнай форме ў бок прэзідэнта Беларусі, чым абразіў яго».

Лінгвістычная экспертыза пастанавіла, што яго словы з’яўляюцца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.

Сваю віну ў судзе Дзмітрый прызнаў часткова і адзначыў, што намеру на абразу ў яго не было.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7