Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын, піша reform.by.

Гжэгаж М. абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з беларускім КДБ і спробе перадаць даныя, раскрыццё якіх можа нанесці шкоду Польшчы. Ён быў затрыманы ў кастрычніку мінулага года. Паведамлялася, што мужчына раней з'яўляўся супрацоўнікам сілавых органаў краіны. У васьмідзесятых ён служыў у спецназе польскай міліцыі ZOMO, затым у паліцыі, службу пакінуў у 2001 годзе ў якасці афіцэра памежнай службы.

Акрамя супрацоўніцтва з беларускім КДБ, абвінавачанаму інкрымінуецца захоўванне боепрыпасаў без неабходнага дазволу. Мужчына застаецца пад вартай.

Клас
7
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру