«Мы разумеем, што калі наша краіна не спыніць ваенную аперацыю, то сірот у нашай краіне стане яшчэ больш. Падчас ваеннай аперацыі гінуць і становяцца інвалідамі маладыя людзі, якія маглі б прынесці вялікую карысць нашай краіне», — заявіў Васюкевіч. Паводле яго слоў, гэты зварот таксама падпісалі дэпутаты Наталля Качугава, Аляксандр Сустаў і Генадзь Шульга.

Відэазапіс выступу Васюкевіча апублікаваў тэлеграм-канал Newsbox24.tv. Як вынікае з запісу, Васюкевіча ўвесь час спрабавалі перабіць.

Губернатар Прымор'я Алег Кажамяка, які прысутнічаў у зале, назваў Васюкевіча «здраднікам» і заклікаў вывесці яго з залы разам з Шульгой, які падтрымаў калегу.

У выніку абодвух камуністаў пазбавілі права голасу на пасяджэнні.

Лідар фракцыі КПРФ Анатоль Далгачоў назваў выступленне сваіх таварышаў няўзгодненым дэмаршам і паабяцаў прыняць «самыя жорсткія меры», паведамляе газета.

Клас
21
Панылы сорам
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру