«Палякі легалізуюцца ва Украіне як мяккая сіла з мэтай захопу тэрыторый. Акрамя таго, тыдзень таму на польскіх тэлеканалах мы чулі заявы аб гатоўнасці напасці на Беларусь. Нашыя беглыя заяўляюць, што па Мінску трэба ўдарыць з тэрыторыі Украіны. Ля тэрыторыі Беларусі праходзяць ваенныя вучэнні і нарастае кантынгент. Да межаў нашай краіны сцягваецца ўзбраенне», — заявіў Эйсмант.

«На фоне поспеху расійскай спецаперацыі на Захадзе расце істэрыка. У іх часта мяняюцца настроі: ад апатыі да гатоўнасці ўступіць ва ўзброены канфлікт. З гэтай нагоды мы чулі самыя розныя заявы».

Іван Эйсмант дадаў, што на Беларусь і Расію аказваецца магутны эканамічны ціск. «Такое адчуванне, што ад эканамічных санкцый пакуль больш церпяць еўрапейцы і амерыканцы. Мы змаглі пераарыентаваць экспарт, расіяне займаюцца імпартазамяшчэннем. Але небяспека, што мы будзем уцягнутыя ва ўзброены канфлікт, існуе», — сказаў кіраўнік БТРК.

«Учарашнія незразумелыя паводзіны ў Кіеве прэзідэнта Дуды». Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным абслугоўваў расійскую прапаганду па поўнай

Заявы Лукашэнкі пра Польшчу і Заходнюю Украіну: вось як гэта звязана з Херсонам

Клас
2
Панылы сорам
46
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру