«Шаноўныя сябры! На жаль, жыццёвыя абставіны складаюцца так, што я (а дакладней сям’я) вымушаны прадаць сядзібу «Марцінова Гусь» у Люцынцы. Нават і актуальны стан здароўя не вельмі дазваляе працягваць, а ў дадатак я правяду пэўны час за мяжой», — паведаміў Алесь Белы.

На сайце realt.by з’явілася аб’ява пра продаж.

Плошча катэджа — 244 квадратныя метры, жылая — 117. Зямля ва ўласнасці, побач возера, рака, лес, ёсць лазня, альтанка, сад.

Цана — 139876 рублёў. 

«Марцінова гусь» — вядомая гастранамічная аграсядзіба. Яе ўладальнік Алесь Белы — гісторык, а таксама вядомы знаўца беларускай кухні.

Чытайце таксама:

«Каму на справе ў РУУСе ставяць літару «К», да таго па ўсім ланцужку, ад суддзі да надзіральнікаў, будуць парушаць правы». Гісторык Алесь Белы расказаў пра сваю адсідку 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
16
Абуральна
1