Здарэнне адбылося вечарам у панядзелак, на вуліцы Тамары Дудко. Там сутыкнуліся грузавік і легкавы аўтамабіль.
Работнікі МНС пры дапамозе спецінструмента дэблакавалі кіроўцу легкавіка, потым узяліся даставаць пасажыра, у яго былі заціснутыя ногі, а дзверы дэфармаваныя, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Для вызвалення другога пацярпелага таксама выкарыстоўвалі гідраўліку. Мужчыну перадалі медыкам, але работнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць пасажыра. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.
Кіроўца легкавіка з траўмамі рознай ступені цяжкасці брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены ў бальніцу.
Каментары