Як піша выданне, Федасееў рос у шматдзетнай сям'і ў вёсцы Вялікі Сабск Воласаўскага раёна, у яго былі два браты і сястра. Ягоная маці гадавала дзяцей адна, пасля таго як у 2004 годзе ягоны бацька памёр. Падчас вучобы ў школе Антон два гады правёў у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, куды дзеці траплялі з-за «цяжкіх жыццёвых сітуацый» — ягоная маці пачала выпіваць.

Антон з дзяцінства жыў з дэфектам носа-з-за таго, што падчас родаў пупавіна абматала яму твар. Таму адразу пасля нараджэння яму давялося рабіць тэрміновую аперацыю. Як пішуць «Север.Реалии», ён саромеўся свайго вонкавага выгляду, яго марай было зрабіць пластычную аперацыю, «каб нос у яго стаў як ва ўсіх».

Зарабіць на гэта ў вёсцы было немагчыма. Таму, скончыўшы тэрміновую службу ў войску, ён падпісаў кантракт. Ягоная сястра Алёна расказала, што гэта быў адзіны рэальны спосаб зарабіць грошай.

Па словах сястры Федасеева, у пачатку траўня ён тэлефанаваў ёй, каб распавесці пра добры заробак, дзякуючы якому ён можа цяпер дапамагаць грашыма маці. А 19 мая загінуў, патрапіўшы пад артабстрэл у Харкаўскай вобласці. Дадому, пішуць «Север.Реалии», Федасеева прывезлі ў цынкавай труне з акенцам, праз якое відаць твар нябожчыка. Загінулага ненадоўга паказалі сваякам і пахавалі 25 мая.

Па словах сястры загінулага, цяпер улады дапамагаюць іх сям'і з афармленнем дакументаў на выплаты за гібель брата:

«Спрасцілі, так бы мовіць, працэс. А тое, што ў трунах вяртаюцца… Я не ведаю, ці патрэбна нам была гэтая спецаперацыя, я не разбіралася ў гэтым, нават не чытаю навіны. Менш ведаеш — мацней спіш».

Чытайце таксама:

Ад генералаў да добраахвотнікаў. Што за расіяне гінуць на вайне?

Юныя, бедныя, мёртвыя. Журналісты склалі партрэты забітых расійскіх вайскоўцаў

«Буратам здаецца, што ўдзел у вайне ўзвышае іх да рускіх». Чаму расійскія нацменшасці так ахвотна едуць ваяваць ва Украіну

Клас
3
Панылы сорам
49
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
5