«Я хачу выкарыстоўваць сённяшнюю гульню як магчымасць звярнуцца з просьбай: спыніць гэта ўварванне. Не існуе аргументаў, якія маглі б апраўдаць гвалт», — заявіў футбаліст на сваёй старонцы ў Інстаграме за некалькі хвілін да таго, як нацыянальная зборная Украіны пераможна згуляла ў адборачным матчы чэмпіянату свету.

Апошнім разам Пеле і Пуцін сустракаліся ў Маскве ў 2017 годзе падчас Кубка канфедэрацый. Тады расійскі кіраўнік называў караля футбола адным са сваіх любімых гульцоў.

«Калі мы сустракаліся ў мінулым і абменьваліся ўсмешкамі, якія суправаджаюцца доўгім поціскам рукі, я ніколі не думаў, што аднойчы мы будзем так падзеленыя, як сёння», — напісаў Пеле.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1