Фота: traveldailymedia.com

Фота: traveldailymedia.com

«Turkey больш няма, ёсць Türkiye. З гэтага часу на фюзеляжы нашых самалётаў мы будзем пісаць Türkiye Hava Yolları замест Turkish Airlines», — сказаў прэзідэнт падчас цырымоніі, прысвечанай запуску ў космас новага спадарожніка Türksat 5B.

Рашэнне аб рэбрэндынгу было прынята ў рамках палітыкі па прызнанні краіны на міжнароднай арэне як Türkiye, а не Turkey, падкрэсліў Эрдаган.

У канцы 2021 года ў рамках гэтай кампаніі быў перайменаваны экспартны брэнд краіны: агульны брэнд турэцкай прадукцыі змяніўся з Made in Turkey на Made in Türkiye.

У пачатку чэрвеня ААН ухваліла просьбу МЗС Турцыі змяніць назву дзяржавы з ранейшага Turkey на Türkiye.

Авіякампанія Turkish Airlines была створан ў 1933 годзе і першапачаткова называлася дзяржаўнай авіяцыйнай адміністрацыяй.

У 1955 годзе кампанія стала называцца Türk Hava Yolları, такая назва наносілася на яе самалёты. У тым жа годзе авіякампанія стала членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA).

Паводле звестак авіяперавозчыка, у 2019 годзе авіякампанія перавезла 74,3 млн пасажыраў.

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2