Грамадства

Два гады калоніі за каментары пра суддзю, міліцыянтаў і Лукашэнку

10 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна вынес рашэнне па справе Таццяны Купчынай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле адразу трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і арт. 391 КК «Абраза суддзі ці народнага засядацеля».

Судовае пасяджэнне ўзначальваў суддзя Мікалай Кміта, паведамляе «Вясна»

У віну жанчыне ставілі тое, што з 19 снежня 2020 года па 30 лістапада 2021 года, а таксама з 30 ліпеня 2021 года па 7 лістапада 2021, «маючы намер на публічную абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў», пасля прагляду публікацый у Telegram Таццяна пакінула ў інтэрнэце абразлівыя каментары пра Лукашэнку, супрацоўнікаў міліцыі і суддзю Першамайскага раёна Мінска. Прозвішчы пацярпелых не называюцца.

Рашэннем суда жанчыну прызналі вінаватай у здзяйсненні злачынстваў паводле ўсіх трох артыкулаў.

  • Па ч. 1 арт. 368 КК абвінавачанай прызначылі пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
  • Па арт. 369 КК яе пакаралі зняволеннем на тэрмін 1 год 6 месяцаў са штрафам у памеры 200 базавых (6 400 рублёў).
  • Па арт. 391 КК Таццяну Купчыну асудзілі да арышту на 3 месяцы.

У адпаведнасці з ч. 1, 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага пакарання канчаткова абвінавачаную асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама рашэннем суда абвінавачаная павінна выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) і кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 4 000 рублёў.

Мабільны тэлефон як прыладу здзяйснення злачынства ў Таццяны Купчынай канфіскавалі ў прыбытак дзяржавы.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць