З пачатку 2022 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, пастаўкі мяса праз таварную біржу павялічыліся ў 8 разоў. Больш за ўсё беларускай ялавічыны пастаўлена ў Расію, Казахстан і Польшчу.

Цяпер не пройдуць заяўкі на продаж са стартавай цаной ніжэй ўзроўню, устаноўленага цэнавым калідорам. Але адзінай цаны не будзе ўсё роўна, таму што яна залежыць і ад віду прадукцыі, і ад краіны прызначэння.

Напрыклад, пры продажы замарожанай ялавічыны ў Расію яе цана не можа быць ніжэйшай за 3,7 даляра (9,4 рубля) за кілаграм. Цяляціна ж абыйдзецца крыху даражэй — 4 даляры за кілаграм (10,2 рубля).

Адзначаецца, што ў далейшым, пры пэўных умовах, гэтыя цэнавыя парогі могуць змяніцца.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0