Вайна

«Стратэгія Пуціна — падняць цэны і падзяліць нас. Мы не дазволім». Германія запусціць вугальныя электрастанцыі, каб эканоміць газ

На фоне магчымага дэфіцыта газу пра гэта абвясціў міністр эканомікі Германіі. Гэта звязана са скарачэннем паставак газу ў Еўропу, піша The New York Times.

Фота: Associated Press

Гэта толькі частка мераў, якія дапамогуць ёй справіцца са зніжэннем залежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў. Таксама ўлады спрабуюць стымуляваць скарачэнне спажывання газу бізнэсам.

Еўрапейскія краіны ўвялі санкцыі, каб пакараць Маскву пасля нападу на Украіну, а Расія спыніла пастаўкі газу ў некалькі еўрапейскіх краін. На мінулым тыдні «Газпром» таксама скараціў пастаўкі ў Германію. Афіцыйна — праз «тэхнічнае абслугоўванне», але Еўропа лічыць гэта палітычнай тактыкай Пуціна.

«Сітуацыя сур'ёзная», — заявіў Роберт Хабек, міністр эканомікі, які таксама з'яўляецца віцэ-канцлерам Германіі. У сваёй заяве ён выклаў крокі, якія зробяць для забеспячэння сховішчаў газам, каб краіна магла перажыць зіму. Яны ўключаюць у сябе аднаўленне працы вугальных электрастанцый, якія былі выведзеныя з эксплуатацыі для скарачэння выкідаў вуглякіслага газу, хоць у заяве не ўдакладняецца, колькі электрастанцый зноў запрацуюць.

«Гэта горка, але цяпер проста неабходна знізіць спажыванне газу», — сказаў Хабек, член партыі зялёных-эколагаў. «Да зімы рэзервуары для захоўвання газу павінны быць поўныя. Гэта наш галоўны прыярытэт».

Германія на працягу дзесяцігоддзяў моцна залежала ад імпарту энерганосьбітаў з Расіі. У мінулым годзе на долю расійскага імпарту прыпадала 55 адсоткаў паставак прыроднага газу ў краіну. Але пасля ўварвання Масквы ва Украіну 24 лютага Берлін пачаў закупляць газ у Нарвегіі, Злучаных Штатаў і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, скараціўшы свае закупкі ў Расіі прыкладна на 20 адсоткаў.

Урад, тым не менш, настойвае на тым, што без расійскага газу не абыйсціся, калі краіна хоча запоўніць рэзервуары хаця б на 90 адстокаў да лістапада — у адпаведнасці з законам, прынятым раней у гэтым годзе. Траціна дамоў у Германіі ацяпляецца прыродным газам і ён выкарыстоўваецца для прыкладна 15 адсоткаў усёй выпрацоўкі электраэнергіі.

Чакаецца, што ў наступным месяцы будзе прыняты закон, які дазваляе вярнуцца да выкарыстання вугалю ў вытворчасці электраэнергіі. Да канца лета павінна быць распрацаваная мадэль, якая дазволіць кампаніям выстаўляць газ на аўкцыён, каб стымуляць прамысловасць Германіі да зніжэння залежнасці ад паліва.

На мінулым тыдні магутнае прамысловае лобі Германіі, Федэрацыя нямецкай прамысловасці, заявіла, што кампаніі ўжо пераходзяць на вугаль, каб павялічыць лік газу для захоўвання. Многія таксама шукаюць альтэрнатыўныя больш устойлівыя крыніцы энергіі. Але ў заяве падкрэсліваецца, што такія пераходы патрабуюць часу.

Урад Нямеччыны нядаўна заклікаў грамадзян скараціць спажыванне энергіі ў свеце напружанай сітуацыі з пастаўкамі.

«Відавочна, што гэта стратэгія Пуціна — зрабіць нас няпэўнымі ў сабе, падняць цэны і падзяліць нас», — сказаў Хабек, — Але мы не дазволім гэтага. Мы будзем абараняцца рашуча, дакладна і прадумана».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць