Эканоміка

Афрыканскія краіны нарошчваюць імпарт беларускага калію

Краіны Афрыкі павялічылі закупкі беларускіх калійных угнаенняў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, каментуючы ўплыў санкцый на аграхарчовыя рынкі. Паводле яго слоў, Еўракамісія плануе даць дадатковыя тлумачэнні банкам у сувязі з санкцыямі.

«Мы збіраемся разаслаць лісты ў банкі, тлумачачы ім, што яны могуць зрабіць, але, вядома, я не магу пазбегнуць таго, што некаторыя фінансавыя ўстановы — як гэта адбываецца з іранскімі санкцыямі — вырашаць добраахвотна не ўдзельнічаць у гандлі. Гэта тое, што называецца празмернай рэакцыяй або празмернай падатлівасцю. І з гэтым даводзіцца сутыкацца, падаючы інфармацыю банкам, падаючы інфармацыю страхавым кампаніям, падаючы інфармацыю транспартным сістэмам. Але адна справа — гэта нейкія практычныя праблемы, звязаныя з перавыкананнем, і зусім іншая справа, што нашы санкцыі ствараюць праблему. Не, гэта не так. Паглядзім, што будзе з беларускім каліем, але я бачыў, што некаторыя афрыканскія краіны нарошчвалі імпарт беларускага калію. Некаторыя афрыканскія краіны павялічвалі, а іншыя скарачалі. Нельга вінаваціць у гэтай праблеме нашы санкцыі», — сказаў ён.

Барэль падкрэсліў, што санкцыі ЕС наўпрост не закранаюць пастаўкі сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў. Ён таксама адзначыў, што далёка не ўсе расійскія банкі адключаныя ад сістэмы SWIFT. Расійская сістэма па-ранейшаму падключаная да яе.

«Калі мы можам заплаціць за наш газ, кожны можа заплаціць за сваю пшаніцу», — сказаў Барэль.

Пры гэтым ён прызнаў, што разлікі за пастаўкі беларускага калію могуць быць ускладненыя. Паводле яго слоў, ЕС уважліва сочыць за пастаўкамі расійскай і беларускай прадукцыі ў Афрыку, каб выявіць праблемы, калі яны будуць.

Нагадаем, з лета мінулага года Белстат не публікуе афіцыйных даных аб экспарце беларускіх калійных і іншых мінеральных угнаенняў. З чэрвеня гэтага года камітэт перастаў публікаваць дэталізаваныя даныя аб экспарце ўсіх тавараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»3

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць