«Мы яшчэ раз пераканаліся ў сіле слова і ў тым, што побач з «Крумкачамі» знаходзяцца людзі, якія заўсёды гатовыя адгукнуцца на просьбу, якія гатовыя дапамагчы і падтрымаць», — піша клуб. 

Усю выручку ад продажу білетаў на матч клуб адправіць сям'і Юрыя.

1 мая Юрый Турэйка каментаваў гульню «Крумкачы» — «Энергетык-БДАТУ», і проста падчас матча ў яго здарыўся інсульт. Са стадыёна яго забрала хуткая. Быў яшчэ адзін інсульт у бальніцы, потым інфаркт, два тыдні комы і больш за месяц у рэанімацыі. Юрый выжыў. Але цяпер патрэбная цяжкая рэабілітацыя.

Падтрымаць сям'ю Турэйкаў можна па спасылцы.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру