Грамадства

Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны на польскай мове

Паводле жонкі Андрэя, Аксаны Пачобут, цэнзуру не праходзяць, перш за ўсё, лісты ад Ярака — 12-гадовага сына журналіста, які піша бацьку на польскай мове, паведамляе «Польскае радыё».

 «Ён не прайшоў цэнзуру» — з такой інфармацыяй вярнуўся ліст, у якім сын апісаў канец навучальнага года.

Аксана Пачобут падкрэсліла, што лісты, якія Пачобут пісаў сыну, таксама падвяргаліся бязлітаснай цэнзуры ў турме: «Яму вярнулі тры лісты, напісаныя па-польску Яраку. Відаць, так яму паказваюць, як у Беларусі змагаюцца з палякамі, нават калі яны сядзяць у турме».

Адзначым, што ў правілах унутранага распарадку следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не прапісана, на якой мове можна ці нельга пісаць лісты зняволенным.

Андрэй Пачобут — журналіст, актывіст Саюза палякаў у Беларусі. З 2006 года — карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Беларусі.

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Андрэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, каралі штрафамі, арыштамі.

Апошні раз журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. Пачобута абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ — «Распальванне варожасці».

Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем.

Цяпер напісаць ліст Андрэю можна на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Мінск.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Хрусцець пальцамі — гэта шкодна ці не?1

Сёння ноччу чакаецца інтэнсіўны зарапад5

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так7

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць