Фота Сяргея Есмановіча, mlyn.by
Каля 19.00 26 чэрвеня, выкупаўшыся ў возеры каля вёскі Крыніца, уладальнік дапатопнай тэхнікі выязджаў на ёй з месца адпачынку. Разварочваючыся, ён зачапіў машыну «Рэно Дастэр», а калі збіраўся пасля таго ўцячы з месца аварыі, заехаў яшчэ і ў «Фальксваген Транспарцёр Т4». Кіроўцы гэтых аўтамабіляў затрымалі парушальніка і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.
Фота Сяргея Есмановіча, mlyn.by
У выніку аварыі ў «Рэно» была пашкоджаная левая частка, у тым ліку бампер, а ў «Фольксвагена» — левае задняе крыло.
Медыцынскі агляд выявіў у арганізме парушальніка 2,98 праміле алкаголю. Сам ён апраўдваецца, што ўжо пасля аварыі з гора выпіў 250 грамаў гарэлкі. Але гэта да ўвагі не прынята.
У выніку на парушальніка склалі ажно 5 адміністрацыйных пратаколаў: за стварэнне аварыйнай сітуацыі, за ўжыванне спіртнога пасля ўчынення ДТЗ, за кіраванне аўтамабілем без пасведчання кіроўцы, за адсутнасць на ЛуАЗе рэгістрацыйных нумароў, за адсутнасць у аўтамабіля страхоўкі.