Грамадства

Журналіст Алег Грудзіловіч другі раз трапіў у ШІЗА ў калоніі

Жонка журналіста Алега Груздзіловіча Мар'яна апісала сустрэчу з начальнікам Магілёўскай калоніі, дзе сядзіць муж, піша «Радыё Свабода».

Калі ад Алега перасталі прыходзіць лісты, жонка Мар’яна напісала грунтоўны ліст кіраўніцтву калоніі, адправіла яго па пошце і запісалася на 28 чэрвеня на прыём да начальніка папраўчай установы. І хоць напярэдадні, 27 чэрвеня, ліст ад Алега прыйшоў і жонка ведала пра тое, што Алега ў другі раз змясцілі ў ШІЗА, свой візіт яна не адмяніла, паехала ў Магілёў. Хацела на ўласныя вочы паглядзець, дзе сядзіць муж, па-чалавечы пагаварыць з кіраўніцтвам калоніі.

Яе ліст начальнік калоніі яшчэ не прачытаў — маўляў, іх прыходзіць вельмі шмат, і спачатку лісты чытаюць памочнікі.

«Асноўны мой пасыл у лісце быў — каб да Алега ставіліся па-чалавечы. Як «вучылка», я напісала характарыстыку Алегу, што ён паважаны журналіст, добры сем’янін, прыстойны чалавек», — расказала жонка.

Калі начальнік калоніі даведаўся, што справа тычыцца палітзняволенага, сказаў: «Усё зразумела».

Паклікаў яшчэ аднаго супрацоўніка, маладзейшага — Мар’яна мяркуе, што гэта быў камандзір атрада, у якім сядзіць Алег. Запытаўся, ці падаваў зняволены Грузьдзіловіч заяву, каб яго інтарэсы хтосьці прадстаўляў. Той супрацоўнік адказаў, што не.

«Я вам ніякай інфармацыі даваць не буду. У вас няма заявы ад мужа, што вы можаце прадстаўляць яго інтарэсы. Павінна быць заява, маўляў, адкуль я ведаю, якія паміж вамі стасункі? Можа, дрэнныя, і ён не хоча?» — эмацыйна згадвае Мар’яна размову з начальнікам калоніі.

Жонка спрабавала высветліць, за што канкрэтна, за якую правіну Алег два разы запар трапляў у ШІЗА. Запыталася таксама, за што яго пазбавілі доўгага і кароткага спатканняў і перадачы, ці можа яна даслаць хаця б бандэроль з вітамінамі.

«Ён вельмі груба адказаў, што ніякай інфармацыі мне даваць не будзе. Маўляў, «няхай ён вам сам паведаміць». Чалавечай размовы не атрымалася», — кажа жонка Груздзіловіча.

3 сакавіка Алега Груздзіловіча асудзілі на 1,5 года калоніі. Яго абвінавацілі ў трох эпізодах удзелу ў масавых беспарадках падчас пратэстаў 2020 года, ён асвятляў акцыі як журналіст. Таксама Груздзіловічу выставілі іск на 56 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць