Ілюстрацыйнае фота. Мінабароны Беларусі

Ілюстрацыйнае фота. Мінабароны Беларусі

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв'ю «Вайсковаму тэлебачанню».

«На сёння прамой пагрозы (з боку Беларусі) няма, таму што не створаная групоўка войскаў, не разгорнутая сістэма кіравання гэтай групоўкай. Гэта менавіта асноўны элемент таго, што ідзе непасрэдная падрыхтоўка да баявых дзеянняў», — растлумачыў Скібіцкі.

Ён адзначыў, што знаходжанне сямі БТГ сіл Беларусі прымушае ўкраінскае камандаванне дзейнічаць адэкватна і ўзмацняць разведку.

«А гэта адцягвае рэсурсы і сродкі ад нашага ўсходняга фронту. Таксама пастаяннае перамяшчэнне войскаў накіраванае на тое, каб трымаць нас у напружанні. Адпрацоўваюцца асобныя элементы, тактычныя эпізоды магчымых наступальных дзеянняў менавіта з тэрыторыі Беларусі», — дадаў Скібіцкі.

У сярэднім адна БТГ налічвае прыкладна 600-800 салдат і афіцэраў, з якіх каля 200 пехацінцаў, аснашчаных транспартнымі сродкамі, што звычайна ўключаюць 10 танкаў і 40 баявых машын пяхоты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5