Дэпутата Аліна Міхайлава. Фота: Кіеўская гарадская рада

Рада паведамляе, што гэта будзе тычыцца арэнды зямельных участкаў, арэнды і прыватызацыі нежылых памяшканняў, комплексаў, якія належаць да камунальнай уласнасці тэрытарыяльнай абшчыны горада Кіева. Плануецца забарона для фізічных асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі або маюць пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыі Расіі або Беларусі, а таксама для юрыдычных асоб, звязаных з гэтымі краінамі.

Такі праект рашэння па ініцыятыве дэпутата Кіеўскай гарадской рады Аліны Міхайлавай ужо зарэгістраваны ў Кіеўскай гарадской радзе.

Як адзначыла Аліна Міхайлава, увядзенне мараторыя абумоўленае поўнамаштабнай узброенай агрэсіяй Расіі і яе памагатага супраць Украіны, а таксама часовай акупацыяй часткі тэрыторыі Украіны.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
5

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру