Фота: BNS

На мерапрыемстве прысутнічаў і кіраўнік кампаніі-вытворцы дронаў Baykar Defence Халук Байрактар — зяць турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Ён заявіў, што ў Турцыі такога — ажыятажу з-за адпраўкі Украіне «Байрактара» — няма.

Фота: BNS

«Байрактар стаў сімвалам надзеі і супраціву. І гэтая кампанія пачалася ў Літве. Сотні тысяч людзей далучыліся да гэтай справы. Як кампанія, мы хацелі зрабіць нешта большае, не маглі прадаць, таму вырашылі далучыцца да гэтай кампаніі і перадаць «Байрактар» як падарунак. Я ганаруся, што цяпер тут, я здзіўлены такой увагай», — сказаў Халук Байрактар.

Акрамя таго, падчас адпраўкі беспілотніка прысутнічалі ініцыятар акцыі, літоўскі журналіст Андрус Тапінас, амбасадар Украіны ў Літве Пётр Бешта і міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Фота: BNS

«Я вельмі натхнёны лідарствам літоўскай нацыі. У іх уяўленні, калі трэба зрабіць правільную рэч, то нішто не перашкодзіць. Вялікі дзякуй усім ім, паколькі ўсе яны прыклаліся і перадалі сродкі для гэтай надзвычайнай птушкі», — сказаў пасол.

Нагадаем, журналіст Андрус Тапінас 25 мая пачаў кампанію збору сродкаў на «Байрактар» Украіне, заявіўшы, што атрымаў згоду на такую патэнцыйную закупку ад міністэрстваў абароны Літвы і Турцыі і вытворцы.

Ужо на другі дзень сабраная сума складала больш за тры мільёны еўра. Да кампаніі далучылася ў тым ліку экс-прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайце, прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм'ер Інгрыда Шыманіце і міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас, якія на сваіх старонках у сацсетках таксама заклікалі далучацца ўсіх неабыякавых.

Збор удалося закрыць за тры дні. Пасля гэтага турэцкая кампанія-вытворца заявіла, што кранутая салідарнасцю літоўцаў і таму вырашыла падарыць беспілотнік, а сабраныя сродкі можна будзе накіраваць на іншыя патрэбы Украіны.

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру