Ён быў адным з рэдактараў «Нашай Нівы».

У 1914 годзе ў звароце да чытачоў Купала пісаў: «Калі зірнём мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняццем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расейцаў рабілася чуць не цэлымі сталеццямі. Выходзіць у свет колькі беларускіх газэт, друкуюцца кожны год дзясяткі кніжак розных названняў, закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т.п. І ўсё гэта робіць сам народ ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаванымі на беларускія газеты, кніжкі. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыццё. 

Дык працуйма ж далей! Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў».

А які ў вас любімы твор Купалы?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1