Разбуранае пасля расійскага нападу сяло Бышаў пад Кіевам. Фота: Rodrigo Abd / AP

Разбуранае пасля расійскага нападу сяло Бышаў пад Кіевам. Фота: Rodrigo Abd / AP

«Выяўлена не менш за 18 месцаў фільтрацыі па абодвух баках украінска-расійскай мяжы», — сказала яна ў чацвер.

Масква, падобна, рыхтавалася да працэдур фільтрацыі яшчэ да пачатку ўварвання ва Украіну, мяркуе выданне.

Украінцы, якія спрабуюць выехаць з акупаваных расійскімі вайскоўцамі гарадоў, не могуць зрабіць гэтага, не прайшоўшы праз працэс, які называюць фільтрацыяй. Усё, што здаецца правяраючым падазроным, можа прывесці да збіцця альбо нават катаванняў токам, распавядаюць мірныя жыхары. Многіх гвалтоўна адпраўляюць у Расію.

Суразмоўцы New York Times таксама распавядаюць пра допыты, збіццё і катаванні ў дачыненні да людзей, як мяркуецца, звязаных з узброенымі сіламі Украіны. Пасля «фільтрацыйных лагераў» украінцаў накіроўваюць у гарады па ўсёй Расіі, у тым ліку на Далёкі Усход, піша выданне.

«Расійскія ўлады, верагодна, склалі спісы ўкраінскіх цывільных асоб, якія, як лічыцца, пагражаюць расійскаму кантролю над Украінай, уключаючы ўсіх, хто прытрымліваецца праўкраінскіх поглядаў (палітычныя дзеячы, актывісты, а таксама супрацоўнікі службаў бяспекі) для затрымання і фільтрацыі», — цытуе Острыен New York Times.

Украінскія ўлады заяўлялі, што каля 1,6 млн чалавек былі гвалтоўна пераселеныя ў Расію. Гэтыя лічбы немагчыма праверыць, адзначае выданне.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
28