Вайна

Украінскія вайскоўцы знішчаюць расійскія склады боепрыпасаў

На паўднёвых рубяжах абароны ўкраінскія абаронцы 9 ліпеня знішчылі 58 расійскіх вайскоўцаў, чатыры склады боепрыпасаў і варожую тэхніку, паведаміла аператыўнае камандаванне УСУ «Поўдзень».

Пажар у Чарнабаеўцы. Скрыншот з відэа

Паводле паведамлення, ракетна-артылерыйскімі падраздзяленнямі нанесена два агнявыя ўдары па камандных пунктах, скапленнях тэхнікі і палявых складах боепрыпасаў праціўніка ў раёне знакамітай Чарнабаеўкі. Папярэдне лічыцца, што расіяне страцілі там некалькі дзясяткаў чалавек, 2 гаўбіцы «Мста-Б», аўтаматызаваную станцыю пастаноўкі перашкод «Житель», 3 адзінкі браняванай і 12 аўтамабільнай тэхнікі.

Таксама знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў — 1 на Мікалаеўшчыне, астатнія — на Херсоншчыне.

Акрамя таго, украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць і публікуюць відэа, як вайсковыя склады гараць на тэрыторыях Данецкай вобласці, акупаваных яшчэ ў 2014 годзе, у прыватнасці ў горадзе Шахцёрск.

Каментары

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць