Грамадства

ДПС Украіны: Беларускі памежнік перайшоў ва Украіну, каб ваяваць супраць Расіі

Беларускі памежнік, які незаконна перасек беларуска-ўкраінскую мяжу ў Шацкім раёне Валынскай вобласці, патлумачыў сваё парушэнне жаданнем ўступіць ва ўкраінскую армію, паведамляе «Свабода».

«Мужчына таксама расказаў, што меў аднадумцаў па гэтым пытанні, і з адным з іх вырашылі накіравацца ва Украіну, але ў памежжы іх выявілі і са стральбой праследавалі, таму перасячы мяжу змог толькі ён адзін», — паведамілі «Свабодзе» ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Цяпер праводзіцца праверка агучанай ім інфармацыі, і пасля яе будзе прынятае рашэнне аб яго далейшым лёсе.

Пра лёс беларускага памежніка, які не змог перайсці мяжу, нічога не вядома.

Паводле «Свабоды», інцыдэнт здарыўся 29 чэрвеня ў 13:20. Але вядома пра яго стала 12 ліпеня, пасля таго, як апублікавалі адпаведнае судовае рашэнне: беларускага памежніка пакаралі арыштам.

Грамадзянін Беларусі, які служыць старшыной па матэрыяльным забеспячэнні ў Брэсцкай памежнай групе, перасек мяжу па-за пунктам пропуску на тэрыторыі Шацкай грамады Ковельскага раёна Валынскай вобласці ў кірунку Дубок (Беларусь) — Хрыпск (Украіна).

Яго затрымаў патруль украінскіх памежнікаў і склаў акт аб парушэнні паводле ч. 1 артыкула 204-1 Кодэкса Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Памежніка пакаралі арыштам на двое сутак з 29 чэрвеня. Згодна з рашэннем суда, ён таксама мусіў сплаціць 496 грыўняў судовага збору.

Пазней Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі даў афіцыйны каментар.

«Дзяржаўны памежны камітэт афіцыйна паведамляе, што інцыдэнтаў, звязаных з ваеннаслужачымі органаў пагранічнай службы, не было: ніводны беларускі памежнік мяжу з Украінай не перасякаў. Усе беларускія памежнікі знаходзяцца на месцах службы і выконваюць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час 30 чэрвеня Пагранічны камітэт Беларусі паведамляў пра спробу двух чалавек незаконна перасекчы мяжу з Украінай, што прынамсі пацвярджае сам факт інцыдэнту. Паводле афіцыйнай інфармацыі 29 чэрвеня памежнікі затрымалі аднаго з парушальнікаў. «Другі парушальнік, магчыма, незаконна перасек мяжу ва Украіну», — паведамляў ПКБ.

Чытайце таксама:

ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну

Радыё Свабода: Беларускі памежнік нелегальна перайшоў мяжу з Украінай

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць