Грамадства2020

Пракоп'ева «папрасілі» з Украіны? Ён кажа, што «выехаў ненадоўга». А полк «Пагоня» ўжо адправіўся на перадавую

Намеснік камандзіра палка «Пагоня» Вадзім Пракоп'еў пакінуў тэрыторыю Украіны. Наконт гэтага ходзіць шмат чутак, ажно да таго, што яго «папрасілі». Сам палітык кажа, што паехаў атрымліваць «жэнеўскі пашпарт», бо беларускі скончыўся. Частка байцоў яго «Пагоні» пры гэтым ужо ўчора адправілася на перадавую ў складзе брыгады асобнага прызначэння імя Івана Багуна. 

Вадзім Пракоп'еў. Фота: скрыншот «Белсат»

Учора Пракоп'еў выступіў на форуме ў Берліне, прайшоўся па дарадцы Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку, а таксама прапанаваў палітычную схему, пры якой Ціханоўская становіцца «брытанскай каралевай», а пры ёй узнікае альтэрнатыўны ўрад з прэм'ер-міністрам, чыю кандыдатуру гатовы прапанаваць Пракоп'еў.

У задачы гэтага ўрада мае ўваходзіць і абавязак падрыхтоўкі сілавога блоку, чым офіс Ціханоўскай не займаецца. 

Пры абмеркаванні экспрэсіўнага спічу палітыка ў чатах пачалі з'яўляцца паведамленні, што самога Пракоп'ева «папрасілі з Украіны». Ці так гэта? У каментарыі «Нашай Ніве» Пракоп'еў пацвярджае, што з Украіны выехаў, але называе прычыну. 

«У мяне скончыўся пашпарт, я паехаў атрымліваць «жэнеўскі», пра які дамоўлена. Гэта зойме пару тыдняў, і паеду назад», — кажа Пракоп'еў. 

Таксама ён расказаў пару словаў пра лёс палка «Пагоня», касцяк якога складаюць былыя байцы беларускіх сілаў спецыяльных аперацый. 

«Наша аэравыведка трэніруецца ў Чэхіі, контрвыведка — у Польшчы і ва Украіне. Байцы, выхадцы з ССА, літаральна ўчора адправіліся на перадавую ў складзе асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна. Там жа і вайсковыя медыкі», — сказаў Пракоп'еў. 

Ён таксама заявіў, што з'явіцца на форуме 9 жніўня, які будзе праводзіцца офісам Ціханоўскай да ўгодкаў выбараў. На ім будзе абмяркоўвацца, што рабіць далей. 

Пракоп'еў хоча прыставіць да Ціханоўскай прэм'ера, «якога ведае ўся Украіна»

Каментары20

  • бел
    13.07.2022
    Там і без беларусаў ёсьць каму ваяваць. Не людзі ім патрэбныя, а сучаснае узбраенне.
  • Жар
    13.07.2022
    Ну, так, мітусьлівы занадта. Самараскрутка ў яго, ціпа перспектыўны, палітык ад сахі, укладайцеся, не пашкадуеце.. Яму б калгас які, на шаркаўшчыне дзесьці, для пачатку. Калгас - трамплін правераны..
  • Холм
    13.07.2022
    Единственный, кто остался верен своим взглядом - Павел Северинец.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль не іду ў «Жабку». Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі8

У Луўры чарговая бяда: здарыўся патоп

Чым кавід адрозніваецца ад прастуды, калі бегчы да доктара, а калі можна лячыцца дома — топ парад ад тэрапеўта на перыяд прастуд4

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў4

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе70

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж7

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць