Экс-дэпутат Дзярждумы Раман Худзякоў паведаміў, што ў дачыненні да Максіма Галкіна нібыта распачатая крымінальная справа аб дыскрэдытацыі Узброеных сіл Расіі, паведамляе kp.ru.
Артыста могуць арыштаваць у Турцыі, дзе ў яго запланаваны канцэрт, а з Турцыяй у Расіі ёсць пагадненне аб узаемадапамозе па крымінальных справах і выдачы злачынцаў.
У сакавіку Галкін неаднаразова выступаў з заклікамі спыніць вайну ва Украіне, за што быў звольнены з «Першага канала». Цяпер ён з сям'ёй жыве ў Ізраілі, адкрыта выказваецца супраць вайны ва Украіне.