Свет

Літва пра новыя правілы калінінградскага транзіту: Мы за больш строгі падыход, але ігнараваць думку партнёраў не можам

Літва лічыць ранейшыя рэкамендацыі ЕС адносна Калінінградскага транзіту больш прымальнымі, але ўсё ж будзе прытрымлівацца новых, выдадзеных Еўракамісіяй 13 ліпеня. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

Міністэрства замежных спраў Літвы

Згодна з новымі рэкамендацыямі Еўракамісіі, Расія можа транспартаваць падсанкцыйныя тавары ў Калінінград па чыгунцы праз Еўрасаюз, пры гэтым краіны ЕС могуць ажыццяўляць «эфектыўны кантроль» і сачыць, каб аб'ёмы транзіту не перавышалі сярэднія паказчыкі за апошнія тры гады. Цалкам забараняецца транзіт санкцыйных ваенных тавараў і тавараў ды тэхналогій падвоенага прызначэння і перавозка падсанкцыйных тавараў аўтатранспартам.

Літва заяўляе, што яна кіравалася тлумачэннямі ЕС адносна санкцый, выдадзенымі ў красавіку гэтага года, і лічыць іх «найбольш прымальнымі». Каментуючы ж новыя тлумачэнні, МЗС Літвы вітае поўную забарону на транзіт вайсковых тавараў і тавараў і тэхналогій падвоенага прызначэння, а таксама станоўча ацэньвае абмежаванне аб'ёму транзіту на аснове аб'ёмаў за апошнія тры гады.

Літва заяўляе, што не можа ігнараваць пазіцыі і ацэнкі сваіх стратэгічных партнёраў і прытрымліваецца скаардынаванай санкцыйнай палітыкі ЕС.

«Літва разумее, што

апублікаваныя новыя санкцыйныя рэкамендацыі ЕС могуць стварыць неабгрунтаванае ўражанне, што трансатлантычная супольнасць змякчае сваю пазіцыю і санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расіі. Літва працягвае выступаць за самыя строгія і самыя шырокія формы прымянення санкцый ЕС.

Прадстаўленая інтэрпрэтацыя ЕС ясна дае зразумець, што дзяржавы-ўдзельніцы нясуць юрыдычнае абавязацельства гарантаваць, што санкцыі ЕС не будуць абыходзіць.

Таму Літва будзе эфектыўна забяспечваць прымяненне санкцый шляхам стараннага маніторынгу, прынцыповай ацэнкі і эфектыўнай праверкі таго, ці не спрабуе Расія злоўжываць транзітнымі магчымасцямі», — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў5

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў5

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць