Свет

«За апошнія 200 гадоў мы з Расіяй ваявалі тройчы». Венгрыя ўжо згодная на транзіт праз сваю тэрыторыю вайсковых грузаў ва Украіну

Намеснік міністра знешняй эканомікі і замежных спраў Венгрыі Левентэ Мадзяр падчас сённяшняй сустрэчы з мэрам Львова Андрэем Садовым заявіў, што трэція краіны змогуць карыстацца тэрыторыяй Венгрыі для пастаўкі зброі ва Украіну.

Левентэ Мадзяр падчас сустрэчы ў Львове

Раней паведамлялася, што Венгрыя пярэчыць супраць паставак заходняй зброі Украіне, каб, маўляў, не падвяргаць небяспецы расійскіх абстрэлаў венграў, якія кампактна жывуць у Закарпацкай вобласці. 

Але цяпер венгерскі чыноўнік заявіў, што праз тэрыторыю Венгрыі будуць ісці любыя грузы, у тым ліку і вайсковыя.

«Мы ўражаныя падзеямі, якія тут адбываюцца, мы сапраўды спачуваем вам. За апошнія 200 гадоў мы з Расіяй ваявалі тройчы.

Гэтыя войны былі не на жыццё, а на смерць. У адрозненне ад многіх заходніх партнёраў, мы на сабе адчулі, што гэта такое — супрацьстаянне гэтай велізарнай усходняй краіне.

Пры гэтым сама Венгрыя не будзе пастаўляць сваёй зброі — гэта наша стратэгічная пазіцыя. Аднак трэція краіны могуць карыстацца нашай тэрыторыяй», — сказаў Левентэ Мадзяр.

Акрамя гэтага, Венгрыя гатовая прыняць украінскіх дзяцей у свае санаторыі і лагеры. Таксама венгерская дэлегацыя прапанавала дапамагчы ў лячэнні цывільных і вайскоўцаў у сваіх медустановах, а таксама запэўніла ў гатоўнасці даць 1000 стыпендый для ўкраінцаў у сваіх універсітэтах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць