Здароўе33

Нечаканае адкрыццё: спёка вядзе да прыбаўкі ў вазе ў мужчын

Акрамя імавернасці сонечнага ці цеплавога ўдару, высокія тэмпературы хаваюць у сябе яшчэ адну небяспеку, хаця і менш заўважную. Аказваецца, што сонца можа спрыяць павышэнню вагі — і справа нават не ў адчуванні млявасці, звязаным са спёкай.

Фота: pixabay.com

Навукоўцы з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта высветлілі, што калі сонца трапляе на чалавечую скуру, гэта спрыяе вырабу ў арганізме грэліну — рэчыва, якое яшчэ называюць гармонам голаду. У выніку чалавек спажывае больш ежы, піша The Times.

Даследчыкі праводзілі эксперымент, звязаны з ракам скуры, і ў рамках яго апраменьвалі ўльтрафіялетам мышэй-самцоў. У выніку ў арганізме жывёл падняўся ўзровень грэліну. Тады навукоўцы вывучылі даныя каля 3 тысяч людзей ва ўзросце ад 26 да 65 гадоў, якія расказвалі пра свой рацыён падчас нацыянальнага апытання, зробленага ізраільскім урадам.

Высветлілася, што ў перыяд паміж сакавіком і вераснем мужчыны спажывалі на 17% больш калорый, чым у іншыя сезоны. Прыбаўка склала каля 300 калорый на дзень. Выглядае, што гэты феномен не закранае жанчын, бо жаночы гармон эстраген блакуе ўплыў ультрафіялету на вытворчасць грэліну.

Каб гэта пацвердзіць, навукоўцы папрасілі 13 мужчын і 14 жанчын ва ўзросце 18-55 гадоў правесці 25 хвілін на вуліцы ў сонечны поўдзень, маючы на сябе майкі без рукавоў і шорты, а потым пацікавіліся, ці хочуць яны есці. Пасля знаходжання пад сонцам апетыт у мужчын вырас, жанчыны ж такіх змен не заўважылі.

Калі мужчыны пад уплывам сонца будуць есці больш і не пачнуць траціць больш энергіі, ультрафіялет дакладна выкліча ў іх прыбаўку ў вазе. Прыблізныя падлікі паказваюць, што кожныя 100 лішніх калорый на дзень за летнія месяцы ператворацца ў дадатковыя 2,5 кілаграма. Некалькі дзён абжорства ў адпачынку не прывядуць да катастрофы, але ж важна, каб час, калі вы пераядаеце і не займаецеся фізічнай нагрузкай, не перавышаў 7-10 дзён.

Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы

Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?

Каментары3

  • 1
    21.07.2022
    "13 мужчын і 14 жанчын" впечатляющая выборка, все понятно)
  • Satan
    21.07.2022
    Не знаю шо там кажуць навукоуцы... но с 6 утра я выпил 3 литра пива, 200 грамм джина и кажеццо, что абсолютно трезвый и похудел на кило, ибо на этой жаре все через пот выходит. Но через пол часа автобус - пора в трезвую польскую жизнь ээх. Но чо еще хочу сказать... в Праге ща кнч вокруг одни украинки. В Польше как-то русской речи я слышал меньше. А тут повсеместно... иду 5 минут назад, женщина чемодан не может через бордюр переставить... я даже не думая на русском - помочь? Мне с улыбкой - спасибо.
  • Шпак
    21.07.2022
    Гэты эфект трэба падхапіць адказным асобам зь Міністэрства сельскай гаспадаркі, каб распаўюдзіць ў галіне жывёлагадоўлі, як ноўхаў, наватарства ціпа, пры вырошчваньні бычкоў ды іншых капытных.

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак42

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

На выходных у цэнтры Мінска мяняюцца маршруты транспарту

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў. Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага6

Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі19

Экскурсійны батыскаф з 45 расіянамі на борце затануў ля берагоў Хургады ў Егіпце — ёсць загінулыя і параненыя4

З 1 мая ўвядуць даплаты некаторым работнікам адукацыі — да 35% акладу

У «Цэнтральным» прадавалі кіндары за 1 рубель. Вось у чым прычына

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $232

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў2

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак42

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць