Мінскі гарсуд у лістападзе 2021 года прысудзіў Ягора да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З лістапада 2020 года да свайго затрымання ў маі 2021 года Дуднікаў агучваў ролікі для апазіцыйнага тэлеграм-канала. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах крымінальнага кодэкса: распальванне варожасці і заклікі ў інтэрнэце да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

Як высветліла Бі-бі-сі, пасля пераводу ў калонію становішча Дуднікава пагоршылася: адміністрацыя калоніі неаднаразова карала яго за парушэнні правілаў і ў выніку дамаглася яго пераводу ў турму.

Крыніца, знаёмая са справай Дуднікава, лічыць, што такім чынам КДБ адпомсціў Дуднікаву за публічныя заявы аб тым, як пасля арышту ў маі 2021 года ў яго выбівалі прызнальныя паказанні.

Яго маці Юлія Дуднікава ў лістах у Мінюст Расіі і пасольства Расіі (копіі ёсць у Бі-бі-сі) у Мінску просіць забраць сына з турмы Беларусі ў расійскую калонію.

Яна скардзіцца, што не можа атрымаць спатканні з Ягорам, паколькі жыве разам з малодшым сынам у Расіі.

Юлія Дудникова просіць расійскі мінюст скарыстацца дамовай паміж Беларуссю і Расіяй, якія дазваляюць перадаваць асуджаных для далейшага адбывання пакарання ў краіну, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца.

Спачатку Дуднікава абвінавачвалі па артыкуле аб грубым парушэнні грамадскага парадку, але затым абвінавачванне зрабілі больш жорсткім. Пасяджэнні суда па справе Дудникова праходзілі ў закрытым рэжыме. На абвяшчэнне прысуду не пусцілі нават расійскага консула.

«Суд выбраў самае строгае пакаранне, нават за забойства даюць менш», — казаў пасля прысуду Гашынскі. Абскарджваць прысуд не ўдалося. У калоніі яго прызналі злосным парушальнікам, і суд дазволіў перавесці яго ў турму.

Катаванні ў СІЗА

У лісце з СІЗА, які быў апублікаваны ў СМІ, Дуднікаў распавядаў, што пры затрыманні яго білі нагамі і рукамі. «Наступствамі затрымання сталі сінякі і расколаты зуб», — пісаў ён. Пасля ператрусу, па словах Ягора, яму надзелі на галаву мяшок і сказалі, што «паедуць закопваць». Толькі праз некалькі тыдняў пасля яго змяшчэння ў СІЗА да Дуднікава ўдалося трапіць адвакату — тады яго наведалі стаматолаг і псіхолаг.

Спачатку Дуднікаў, з ягоных слоў, не прызнаваў віну, але пасля пагроз і абяцанняў, што яго дэпартуюць у Расію, даў прызнальныя паказанні на камеру і напісаў яўку з павіннай.

Пазней, пісаў Ягор, у ізалятар прыязджалі супрацоўнікі тэлеканала АНТ і прасілі яго прамовіць на камеру дзве фразы: «Я, Дуднікаў Ягор, вядомы як Злойбэт [імя ў Telegram]. Вы лохі, балаболы, я расчараваны ў вас і я супрацоўнічаю са следствам».

«Стомлены і выматаны»

Адзіная аддушына для Ягора ў турме — гэта чытанне, дзеліцца яго маці. «Ён вельмі шмат чытае, захапляецца японскай культурай, «Вайну і мір» нядаўна перачытваў. Я змагла перадаць яму нейкія кнігі, пакуль ён быў у СІЗА», — кажа яна.

Апошні раз Юлія бачыла сына ў лютым. «Яму 21 год, а я бачыла стомленага [чалавека] як быццам яму гадоў 35-40. Ведаеце, калі чалавек, які ўжо пажыў. Стомлены, выматаны», — дадае Дуднікава.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5