Маладую жанчыну аштрафавалі за зроблены ў 2018 годзе рэпост артыкула з «Нашай Нівы» пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава.

Паводле Кацярыны, 11 ліпеня да яе дадому прыйшлі міліцыянты і запатрабавалі, каб яна разам з імі паехала ў пастарунак для складання пратакола за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Кацярына адмовілася, бо гадуе грудное дзіця, і тады аднаго міліцыянта пакінулі яе «вартаваць», а астатнія паехалі на працу, каб прывезці паперы.

Суд аштрафаваў Вінакураву на 25 базавых велічынь (800 рублёў). Ад арышту жанчыну ўратавала толькі наяўнасць малога дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
32