Інцыдэнт адбыўся 31 ліпеня ў цэнтры горада. У 18.04 выратавальнікам паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі мужчыну, які знаходзіцца ў акне пад'езда 18-павярховага жылога дома на вул. Гогаля.
Работнікі МНС з выкарыстаннем аўталесвіцы падняліся наверх. Пры гэтым, па словах відавочцаў, мужчына патрабаваў, каб яны не набліжаліся, пагражаючы саскочыць.
Выратаваным аказаўся 37-гадовы брастаўчанін, яго шпіталізавалі.





