«Яны малайцы, выдатна нам дапамагалі, ды і цяпер у нас прырост тавараабароту прыстойны, новыя магчымасці. А мы проста можам дадаць на кітайскім напрамку. Я часта Сі Цзіньпіну казаў: калі гэты вялізны кітайскі лакаматыў зачэпіць дадатковы вагон у аб'ёме Беларусі, дык нават не заўважыць, што там нешта прычапілася. Такая гіганцкая эканоміка, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Добра, што ў нас склаліся такія ў галіне дыпламатыі, палітыкі адносіны. Ды і асабістыя адносіны ў мяне і з сямʼёй Сі Цзіньпіна, і з ім вельмі добрыя».

Як падкрэсліў Юрый Сянько, Беларусь і Кітай дэманструюць поўнае паразуменне, супрацоўнічаючы на ўсіх міжнародных пляцоўках.

«У галіне эканамічных адносін (я прыходжу да высновы, і бачна па настроях нашых беларускіх прадпрыемстваў) у нас проста ўнікальныя магчымасці для таго, каб нарасціць тэмпы працы з Кітаем, што, уласна, і робіцца апошнія (не пабаюся гэтай лічбы), сем гадоў з моманту абʼяўлення Кітаем ініцыятывы «Пояс і шлях». Гэта быў сурʼёзны штуршок, калі Беларусь далучылася да гэтай ініцыятывы і актыўна пачала з узрастаючымі тэмпамі працаваць з Кітаем», — заявіў пасол.

Але аптымізм яго выклікае сумнеў. Нават Лукашэнка прызнаў уздзеянне санкцый.

«Натуральна, ва ўмовах санкцый і Кітай можа сцерагчыся, асцерагацца нейкіх крокаў: людзі вельмі акуратныя, асцярожныя. Тым не менш гэта наша шчасце, што мы выбудавалі добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай«, — заявіў ён.

Паволе Белта, Кітай уваходзіць у першую тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2021 года знешнегандлёвы абарот дасягнуў рэкордных $5,9 млрд. За студзень—май 2022 года тавараабарот Беларусі і Кітая склаў практычна $2 млрд. Беларусь пастаўляе ў КНР калійныя ўгнаенні, харчовую і сельскагаспадарчую прадукцыю, лесаматэрыялы.

Клас
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
Сумна
2
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Перевожу на понятный / Адказаць
01.08.2022
Опять кто-то и куда-то должен (должны) прицепить белорусский вагон. Перевожу на понятный: посол должен стараться так, чтобы интересы семьи лукашенко, были учтены и желательно включены в интересы семей китайских товарищей и желательно так, чтобы полностью или максимально заменили интересы семей российских товарищей на заднем дворе семьи лукашенко, несмотря на то, что, налаживание, по старым схемам, отношении с семьёй белорусского товарища очень токсичны и проблематичны, из-за внешних происков и внутренних врагов. Но, надеемся, что наступят старые-новые времена работы по старым схемам, назло всем внешним и внутренним врагам семьи лукашенко. Короче, - наддаём на китайском направлении.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру