Незвычайны белы колер ягад — гэта генная мутацыя гэтага віду раслін. У такіх ягадах адсутнічае пігментнае рэчыва антацыян, якое адказвае за цёмна-сінюю афарбоўку. Таму плод становяцца бясколернымі то-бок белым. На смак чарніцы-альбіносы нічым не адрозніваюцца ад звычайных чорных.

Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў 1979 годзе — больш за 40 гадоў таму.

Навукоўцы нават спрабавалі перасадзіць адзін кусцік белых чарніц у запаведны дэндрапарк, але ён тут ягад не даваў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што назіраюць незвычайныя чарніцы ў тым самым месцы ўжо не адзін дзясятак гадоў. Рэкамендуецца не збіраць такую ягаду звыклым спосабам, то-бок абабраўшы ўсю курціну, а даць магчымасць насенню расліны распаўсюдзіцца. Тады верагоднасць зноў сустрэць белыя чарніцы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з кожным годам будзе ўсё вышэйшай.

Клас
12
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
"адкуль у цябе такія вочы?" - дакалёбваўся ён усё да мяне / Адказаць
03.08.2022
яна пасядзела ад навінаў такіх
0
Тлумачэньне з'явы / Адказаць
03.08.2022
Усё ясна. У чарніц дыскрымінацыя па колеру скуры. Белым не даюць прасторы. Чарнічны расізм ! Хто б мог падумаць, што гэта, вынікае, прыродная з'ява ?!
0
Гэта немагчыма патлумачыць. / Адказаць
03.08.2022
Ягада ня можа сядзець, у яе няма дупы. Мажліва Вы мелі на ўвазе, што яна пасівела, зрабілася сівай, зсівела ? Але,.. хто Вас зразумее ? Як некалі заклікала спадарыня Бандарэнка, з тэлеэкрану "вучыце англійскую мову пасьля беларускай...". Іншымі словамі, проста вучыце мову...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру