Эксперты заклікаюць не чапаць гіганцкіх смаўжоў рукамі. Нягледзячы на тое, што гэтыя малюскі напрамую чалавеку не шкодныя, яны могуць пераносіць розныя хваробы.

Даўжыня малюскаў, як паведамляецца, можа дасягаць 15 сантыметраў. Яны ўяўляюць небяспеку для экалогіі рэгіёна, бо добра размнажаюцца. Найлепшы спосаб пазбавіцца ад няпрошаных «гасцей» — апрацаваць тэрыторыю спецыяльным растворам.

Ёсць версія, што смаўжоў маглі завезці ў Расію з поўдня Еўропы разам з пасадачным матэрыялам або трапічнай садавінай. Да нас яны, відаць, патрапілі ўжо адтуль.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
21
Сумна
3
Абуральна
5