Падобная тактыка парушае міжнароднае гуманітарнае права, паколькі ператварае цывільныя аб'екты ў ваенныя цэлі. У выніку расійскіх удараў па населеных пунктах гінуць мірныя жыхары і разбураецца цывільная інфраструктура, адзначае арганізацыя.

У перыяд з красавіка па ліпень эксперты Amnesty некалькі тыдняў аналізавалі расійскія ўдары па Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях і ў Данбасе. Яны аглядалі месцы ўдараў, апытвалі тых, хто выжыў, сведак і сваякоў ахвяр атак, а таксама вывучалі спадарожнікавыя здымкі.

Падчас расследавання Amnesty выявіла доказы таго, што ўкраінскія войскі наносілі ўдары з жылых кварталаў, а таксама знаходзіліся ў цывільных аб'ектах у 19 гарадах і сёлах гэтых рэгіёнаў.

Большасць жылых раёнаў, дзе размяшчаліся войскі, знаходзілася далёка ад лініі фронту, і ў вайскоўцаў былі альтэрнатывы, якія не падвяргалі б небяспецы мірнае насельніцтва, гаворыцца ў дакладзе.

Пры гэтым у Amnesty адзначаюць, што не ўсе расійскія напады адпавядалі гэтай схеме. У некаторых выпадках, якія арганізацыя прызнала ваеннымі злачынствамі Расіі, эксперты не знайшлі доказаў таго, што ўкраінскія войскі знаходзіліся на тэрыторыі цывільных аб'ектаў.

Amnesty адзначае, што практыка ўкраінскіх вайскоўцаў па размяшчэнні вайсковых аб'ектаў у межах населеных пунктаў ніякім чынам не апраўдвае невыбарачныя расійскія напады, у тым ліку з выкарыстаннем забароненых міжнароднай супольнасцю боепрыпасаў.

Клас
6
Панылы сорам
23
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
4