Форум дэмакратычных сіл у Берліне. Фота: belarusforum.org
На берлінскім форуме прысутнічалі Валерый і Вераніка Цапкала, Сямён Шарэцкі, Вольга Карач, Анатоль Котаў і іншыя.
У пастанове, змешчанай на сайце форуму, гаворыцца пра намеры стварыць працоўную групу па фармаванні Нацыянальнага Савета Рэспублікі Беларусь і правесці выбары ў гэты Савет з запрашэннем міжнародных назіральнікаў.
Дакумент прыняў Нацыянальны савет аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. Хто ўваходзіць у яго склад і кім ён абіраўся, на сайце не пазначана.
https://nashaniva.com/296728