Самалёт Су-25. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Вікіпедыя
Міністэрства абароны Паўночнай Македоніі на запыт выдання не пацвердзіла і не абвергла інфармацыю, адзначыўшы, што рашэнне аб наданні Украіне ўзбраення будуць «рассакрэчаныя і прадстаўлены ў парадку празрыстасці».
«Рашэнні, прынятыя па стане на цяпер, не ўплываюць на баявую гатоўнасць нашай арміі», — дадалі ў ведамстве.
Як нагадвае македонскае выданне MKD, падчас канфлікту ў Македоніі ў 2001 годзе краіна набыла чатыры штурмавікі Су-25 ва Украіны — тры аднамесныя і адзін двухмесны. Увесну 2003 года іх спісалі з Узброеных сілаў з-за адсутнасці патрэбы, а ў 2004-м — падрыхтавалі для продажу. У 2011 годзе Мінабароны Македоніі разглядала магчымасць мадэрнізацыі Су-25 пад стандарты НАТА, але так і не ўвасобіла гэтыя планы ў жыццё.
У чэрвені гэтага года паўночнамакедонская Левая партыя са спасылкай на вайсковыя крыніцы заявіла, што Су-25 пачалі рамантаваць і правяраць для перадачы Украіне з удзелам украінскіх інжынераў.
Раней стала вядома, што Паўночная Македонія перадае Украіне савецкія танкі Т-72, якія планавала здымаць з узбраення ў найбліжэйшыя гады. Рашэнне перадаць іх Украіне дадаткова аргументавалі тым, што яшчэ за некалькі гадоў гэтая тэхніка стане зусім састарэлай і яе ўсё адно трэба замяняць на сучасную. Колькі танкаў перадаюць Украіне, не ўдакладняюць.





