Крама mebel.store.by прапануе прэміяльную хатнюю і садовую мэблю па цэнах з велізарнай зніжкай, а таксама бясплатную дастаўку. На гэтыя салодкія прапановы многія і клююць.

Так у Пінску 22-гадовая дзяўчына, якая працуе бухгалтарам, захацела купіць дзіцячыя арэлі «Фантазія». Яна знайшла ў інстаграме акаўнт крамы. У яго было мноства падпісчыкаў і выдатныя водгукі задаволеных кліентаў. Ветлівы менеджар вычарпальна адказаў патэнцыйнай пакупніцы на ўсе пытанні пра тавар і расказаў пра розныя спосабы аплаты, зрабіўшы пры гэтым выгадную прапанову. Калі грошы пераводзіліся адным плацяжом з перадаплатай, то кліенту абяцалі значную зніжку і бясплатную дастаўку.

У выніку дзяўчына ўнесла 474 рублі ў якасці перадаплаты, аднак замоўленую мэблю так і не атрымала.

Падобныя гісторыі расказалі і іншыя пацярпелыя. Агульная сума шкоды ад дзеянняў «крамы» ўжо складае больш за 2000 рублёў.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру