У Мірскім замку. Фота з сацсетак
Блог Казіяткі на YouTube называецца «Карціна свету», як калісьці тэлепраект, што ён вёў.
За апошні месяц з'явіліся невялікія сюжэты пра вадзяны млын у Гальшанах, сядзібу ў Ястрамбелі, палац у Косаве і сядзібу Друцкіх-Любецкіх пад Ракавым.
У музеі Марка Шагала ў Віцебску. Фота з сацсетак
Ёсць ролікі і на іншыя тэмы. Напрыклад, пра дрэва, на якім размясцілася адразу шэсць гнёздаў буслоў. Або пра тое, якім чынам з'яўляюцца на палях велізарныя круглыя цюкі сена.
Таксама шмат у Юрыя сюжэтаў пра жывёл і птушак, якія жывуць у Беларусі.
Каля карціны Айвазоўскага ў Пінску
Ля статуi палешука ў Пінску