«Ні адна з дзейных структур не валодае дастатковымі рэсурсамі і магчымасцю, каб дасягнуць мэтаў дэмакратычнага пераўтварэння ў нашай краіне», — мяркуе кіранік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

«Нам неабходна аб’яднаць усе сілы, каб стварыць агульную, адзіную выканаўчую структуру ўлады. Структуру, якая афіцыйна возьме на сябе абавязкі перад беларускім народам вызваліць і прывесці Беларусь да дэмакратычных пераменаў. Структуру, якая прыме на сябе адказнасць за эфектыўнае ўпраўленне рэсурсамі, якія ў нас ёсць, для дасягнення мэты. Для ўзгодненай, падсправаздачнай і сістэмнай працы. Сістэму можа перамагчы толькі сістэма».

Трэба стварыць адзіную выканаўчую структуру ўлады, упэўнены Латушка.

«Стварэнне пераходнага кабінета як пераходнага ўрада можа стаць ключавым фактарам для захавання і абароны суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь».

Латушка лічыць, што без такога кабінета немагчыма забяспечыць кіраванне краінай у транзітны перыяд і нацыянальна-вызвольны рух.

Асноўнымі прыярытэтамі для кабміна ён называе тры — захаванне суверэнітэту, стабільнае кіраванне краінай у транзітны перыяд і нацыянальна вызваленчы рух. Кандыдытуры членаў кабінету павінны быць унесены ў прадстаўнічы орган беларускага грамадства, які варта стварыць у бліжэйшы час, лічыць Латушка.

Таксама ён дадае, што павінны быць заведзены крымінальныя справы на Лукашэнку, а яго рэжым прызнаны тэрарыстычным.

«Прагулкі па вуліцах не далі ніякіх вынікаў, — кажа падпалкоўнік Аляксандр Азараў, кіраўнік «Байпола». — «Байпол» лічыць, што сістэму пераможа толькі сістэма, і яе трэба стварыць. Трэба стварыць кабінет — фактычна ўрад у выгнанні».

Азараў дадаў, што не бачыць іншага шляху вызвалення, апроч сілавога.

«Мы паспрабавалі ўсе метады на працягу двух гадоў. Але сілавы метад павінен працаваць у сукупнасці з тымі метадамі, якія ўжываліся раней».

«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога»

Пракоп’еў спадзяецца на вызваленне Беларусі ўкраінскай арміяй

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0