Прэзідэнты Украіны і Расіі 21 красавіка 2010 года Віктар Януковіч і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі ў Харкаве пагадненні аб умовах знаходжання ў Крыме Чарнаморскага флоту РФ.

Згодна з гэтым дакументам, знаходжанне флоту на Украіне было падоўжана з 2017 года на 25 гадоў.

«Адмірал, які ў свой час быў галоўнакамандуючым Ваенна-марскіх сіл Украіны і разумеў усе рызыкі падаўжэння знаходжання расійскага флоту на тэрыторыі Украіны, узгадніў увесь пакет дакументаў неабходных для імплементацыі пагаднення паміж Украінай і РФ па пытаннях знаходжання Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны ад 21 красавіка 2010 года, т. зв. харкаўскіх пагадненняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Праекты гэтых дакументаў міністр абароны Украіны ўзгадніў нават не наведаўшы пасяджэнне Кабінета міністраў Украіны 21 красавіка 2010 года, на якім яны абмяркоўваліся, а таксама без правядзення абавязковай прававой экспертызы аб адпаведнасці праекта пагаднення Канстытуцыі і законам Украіны.

З-за гэтага былі створаны ўмовы для падаўжэння знаходжання Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі Украіны на 25 гадоў, што спрыяла нарошчванню ваеннай тэхнікі і асабістага складу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

***

Міхаіл Ежаль займаў пасаду міністра абароны Украіны ў 2010-2012 гадах. У далейшым ён быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі і працаваў на гэтай пасадзе да мая 2015 года. Сам Ежаль пасля свайго адклікання з пасады пасла жыве ў Беларусі як прыватная асоба. У 2018 годзе ён атрымаў у Беларусі статус бежанца.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1