Паўночная Карэя 12 мая паведаміла пра першага ў краіне хворага на «ліхаманку», якую замежныя эксперты лічаць каранавіруснай інфекцыяй. Да гэтага на працягу ўсёй пандэміі Пхеньян заяўляў пра адсутнасць выпадкаў захворвання. Паводле звестак дзяржаўных СМІ, агульная колькасць захварэлых на «ліхаманку» з канца красавіка ў КНДР перавысіла 4,8 млн чалавек, памерлі 74 пацыенты.

Тым часам сястра Кім Чэн Ына паведаміла, што той сур’ёзна захварэў падчас эпідэміі.

«Нягледзячы на тое, што ён быў цяжка хворы і з высокай тэмпэратурай, ён не мог ні на хвіліну прылегчы, думаючы пра людзей, пра якіх ён павінен быў клапаціцца ва ўмовах супрацьэпідэмічнай вайны», — сказала яна, абвінавачваючы ўлады Паўднёвай Карэі ў «правакаванні пранікнення» COVID-19 у Паўночную.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру