Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Лукашэнкі па стварэнні партовых магутнасцяў для экспарту беларускай прадукцыі, піша БелТА.

Адказваючы на пытанне пра тое, якія меры Беларусь па даручэнні Лукашэнкі мае намер прыняць у сувязі з фактычным адабраннем уласнасці ў Літве, Латвіі і іншых краінах, Раман Галоўчанка сказаў: «Намі ўжо пачатая прэтэнзійная праца. Фактычна нам перашкаджаюць рэалізоўваць свае камерцыйныя інтарэсы».

«Нашы меры ў адказ цяпер рыхтуюцца. Таксама ўсё будзе цывілізавана. Уся ўласнасць і юрыдычных, і фізічных асоб недружалюбных дзяржаў Рэспубліцы Беларусь вядомая, яна падлічаная», — працягнуў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада запэўніў, што ніякіх агрэсіўных дзеянняў з беларускага боку не будзе: «Мы настроеныя і з усіх пляцовак кажам, што хочам выбудоўваць цывілізаваныя гандлёвыя, камерцыйныя стасункі. Але калі ў дачыненні да нас ужываюць агрэсіўныя дзеянні эканамічнага кшталту, вядома ж, мы маўчаць не будзем. Як мінімум гэта будуць люстраныя рашэнні. Але да апошняга будзем заклікаць да голасу розуму, калі яго нехта пачуе».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8