Фота: АР

Фота: АР

Пра свае планы Уільямс распавяла ў вераснёвым выпуску часопіса Vogue, які з’явіўся ў анлайн-продажы 9 жніўня. Спартсменка расказала, што сыходзіць з тэніса, каб заняцца больш важнымі для сябе рэчамі, у тым ліку працай з уласнай венчурнай кампаніяй і сямейнымі справамі. Свой сыход са спорту Серэна называе эвалюцыяй, піша New York Times.

Не ўсе вераць у тое, што Уільямс хутка пакіне тэніс, але ж US Open — вельмі важны для яе турнір, таму і не дзіва, што тэнісістка вырашыла зрабіць яго апошнім спаборніцтвам у кар’еры. Яна 6 разоў перамагала на ім у адзіночным разрадзе, перажыла на ім і адны з найгоршых момантаў у кар’еры — напрыклад, канфлікты з суддзямі і арганізатарамі турніру ў паўфінале 2009 года і фінале 2018 года.

Ужо амаль год Серэну праследуюць наступствы разрыву сухажылля — гэтую траўму легенда атрымала на мінулагоднім Уімблдоне. За гэты час з вялікіх турніраў яна з’явілася хіба што на Уімблдоне, дзе прайграла ў першым ж раўндзе. Тэнісістка паведамляла, што хацела б зноў зацяжарыць, але не жадае перажываць цяжарнасць у статусе спартсменкі.

За ўсю кар’еру Уільямс атрымала каля 100 мільёнаў даляраў прызавых, а таксама выйграла 73 турніры ў адзіночным разрадзе, 23 — у парным, 2 — паміж змешанымі парамі. Яна прыняла ўдзел у чатырох алімпіядах і здабыла на іх чатыры залатыя медалі. Што да яе ўплыву на тэніс, Серэна шмат зрабіла, каб змяніць стаўленне да жаночага спорту, знішчыць розніцу паміж элітным мужчынскім і жаночым тэнісам і натхніць найлепшых тэнісістаў сучаснасці. Пра яе ўплыў на сябе казала і 18-гадовая ўзыходзячая зорка тэніса Кока Гаўф, і вялікія тэнісісты Рафаэль Надаль, Роджэр Федэрэр і Новак Джокавіч.

Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Федэрэр, Раналду, Ібрагімавіч. Вось як вялікія спартоўцы, старэйшыя за 30, захоўваюць форму

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0