Пра лёс Сяргея стала вядома толькі 23 ліпеня.

24 ліпеня на канале сілавікоў з’явіўся «пакаянны» ролік, дзе Сяргей расказвае, як браў удзел у мітынгу і нават выйшаў на праезную частку, а таксама быў падпісаны на «дэструктыўны канал». Са словаў Сяргея выходзіць, што менавіта за гэта яго і затрымалі сілавікі.

У пасце з «пакаянным» відэа таксама апублікаваныя фота, дзе чалавек, падобны да Баршча, бярэ ўдзел у мірным шэсці.

Блізкія звярнуліся ў амбасаду Расіі ў Беларусі, каб тыя ўрэгулявалі сітуацыю ці хоць неяк дапамаглі.

Мужчыну пакуль выстаўляюць абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Вядома, што Сяргея змясцілі ў карцар разам з яшчэ 11 асобамі. Колькі часу ён там прабыў, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5