У музеі пачаўся рамонт. Як растлумачыў загадчык філіяла Сяргей Рэчкін, традыцыйны зялёны колер будынку неўзабаве вернуць: ужо ў верасні ён зноў набудзе звыклы знешні выгляд. Падчас рамонту таксама адновяць дэкаратыўныя элементы канца XIX стагоддзя.

Дом-музей I з’езда РСДРП на беразе Свіслачы — адзін з найстарэйшых музеяў Мінска, ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік гісторыі. У 1898 годзе ў гэтым будынку была заснавана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, якая праз 5 гадоў, у 1903 годзе, раскалолася на бальшавіцкую і меншавіцкую фракцыі.

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1