Himars

Himars

Свежыя даныя па пастаўках зброі ад Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Італіі і Польшчы, якія збірае Кільскі Інстытут сусветнай эканомікі, сведчаць аб скарачэнні дапамогі ад еўрапейскіх краін.

Гэта пацвярджае шматлікія выказванні ўкраінскіх ваенных чыноўнікаў і палітыкаў: буйныя еўрапейскія дзяржавы зніжаюць тэмпы ў ваеннай дапамозе, а першапачаткова самыя актыўныя памочнікі Украіны — Вялікабрытанія і Польшча, павыдыхаліся.

Крыстаф Трэбеш, кіраўнік Інстытуцкай групы, якая адсочвае пастаўкі зброі Украіне, кажа, што еўрапейскія абавязацельствы па ваеннай дапамозе Украіне пачалі зніжацца з канца красавіка.

«Нягледзячы на тое, што вайна ўступіла ў крытычную фазу, новыя ініцыятывы па аказанні дапамогі вычарпаліся», — кажа ён.

Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс раней заяўляў Politico, што такія краіны, як Францыя і Нямеччына, павінны зрабіць больш для дапамогі Украіне ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

«Калі мы хочам, каб вайна скончылася як мага хутчэй, яны павінны спытаць сябе, ці дастаткова яны робяць?» — сказаў ён, паказваючы, што рэальная дапамога гэтых краін непрапарцыйная іх магчымасцям.

Падобны спад у пастаўках неабходнай зброі адзначаецца і з боку галоўнага донара — ЗША. Каля двух дзясяткаў буйных амерыканскіх адстаўных вайскоўцаў, дыпламатаў, а таксама прадстаўнікоў экспертнай супольнасці звярнуліся да Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна з заклікам даць Украіне ўсё неабходнае для ваеннай перамогі над Расіяй.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што цяперашняя адміністрацыя ЗША выдае Украіне ўзбраенняў у межах, дастатковых для стварэння патавай сітуацыі, але гэтага не стае для вяртання тэрыторый, захопленых Расіяй.

Па выразе аўтараў ліста, такім чынам Белы дом, магчыма, «вырывае паражэнне з лап перамогі».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
34