Фота: «Мінск-навіны»

Фота: «Мінск-навіны»

Як паведаміла «Мінск-Навінам» галоўны спецыяліст аддзела першаснай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Талкачова, прышчэпкі ад кавід-інфекцыі робяць з 18 жніўня і ў краме «Хіт стандарт» па адрасе: вул. Казінца, 52-А. Сёння ж, 19 жніўня, запрацуюць пункты вакцынацыі ва ўнівермагу «Беларусь» і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна па адрасе: вул. Ляўкова, 19.

З 23 жніўня прышчэпкі ад кавід-інфекцыі плануюць рабіць у пункце вакцынацыі на будаўнічым рынку «Уручча». А з 24 жніўня — у ГЦ «Карона» на вул. Каржанеўскага і ў медыцынскім цэнтры «Ладэ» на пр. Незалежнасці, 95.

Адкрыць пункт вакцынацыі ў ГЦ «Гіпа» на пр. Ракасоўскага плануюць 26 жніўня. З 29 жніўня запрацуюць прышчэпачныя пункты ў ГЦ «Палаца», што на вул. Ціміразева, 74, і ў медыцынскім цэнтры «Кравіра» на вул. Захарава, 50-Д. У апошніх чыслах жніўня адкрыюць пункт вакцынацыі ад COVID-19 у ГЦ «Галерэя» на пр. Пераможцаў, 9.

У Мінску з 1 па 14 жніўня арганізавана 27 дадатковых пунктаў вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Гэтыя прышчэпачныя пункты працуюць па-за ўстановамі аховы здароўя ва ўсіх раёнах горада, у тым ліку ў буйных гандлёвых цэнтрах. У прыватнасці, у ГЦ «Карона» на вул. Дзянісаўскай (Ленінскі раён), у ГЦ «Тытан» (Маскоўскі раён). У ГЦ «Максімус» (Фрунзенскі раён), у ГЦ «Дана Мол» (Першамайскі раён), у ГЦ «МОМО» (Заводскі раён). Акрамя таго, на станцыі метро «Кавальская Слабада».

У любым пункце ёсць вакцыны на выбар — расійскія «Спутнік V», «Спутнік Лайт», кітайская «Сінафарм». Прышчэпкі робяць толькі дарослым — ад 18 гадоў. А вось прышчэпкі супраць кавід-інфекцыі непаўналетнім робяць толькі ва ўстановах аховы здароўя.

Дарэчы, апошні раз Мінздароўя паведамляла лічбы аб колькасці захварэлых на кавід на пачатку ліпеня. Цяпер канстатуецца толькі рост колькасці захворванняў.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0